«Погляд мастака»

20 сакавіка (15:00) ў дзяржаўнай установе культуры ”Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей“ адбудзецца адкрыццё сумеснага выставачнага праекта дзяржаўнай установы ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ і ўстановы культуры ”Віцебскі абласны краязнаўчы музей“ па інсітнаму мастацтву ”Погляд мастака“, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

  • На выставе прадстаўлена ўнікальная калекцыя твораў наіўнага мастацтва, створанага арыгінальнымі мастакамі без акадэмічнай адукацыі. Яркія колеры і смелыя кампазіцыі кідаюць выклік традыцыйным мастацкім канонам. Мастакі-аматары выказваюць свой погляд на свет, дэманструюць прыгажосць і сілу арыгінальнага мастацтва, прымушаючы глядзець на свет па-новаму.
  • Вы зможаце ўбачыць сюжэты ваенных дзеянняў, радасці перамогі, мірнага пасляваеннага жыцця, помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны.
  • Экспазіцыя ідэальна падыходзіць для сямейнага візіту, а таксама для патрыятычных экскурсій для школьнікаў.
818